17 чэрвеня дэлегацыя Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі на чале са старшынёй Дзяржаўнай думы Вячаславам Валодзіным прыбыла ў Мінск для ўдзелу ў 66-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. У Нацыянальным аэрапорце Мінск дэлегацыю сустрэлі старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.
На здымку: старшыня Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі Вячаслаў Валодзін, старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка.