Праз маляванне, лепку, музыку і іншыя формы творчасці дзеці могуць
не толькі абстрагавацца ад болю і трывог, але і знайсці спосаб праявіць
свае пачуцці, мары і страхі. Выстава карцін і фотапартрэтаў выхаванцаў дзіцячага хоспіса "Маімі
вачамі" адкрылася ў гандлёвым цэнтры "Першы Нацыянальны гандлевы дом".
Наведвальнікам прадстаўлены 11 работ, кожная з якіх складаецца з
дзіцячага малюнка і фотапартрэта яго аўтара. Адна з іх належыць
11-гадовай Марыі Скараход - пяцікласніцы з Мінска. На карціне сабака
Ліна пароды шы-тцу - любіміца сям'і. Праект "Маімі вачамі" рэалізаваны пры падтрымцы Мінскага дзяржаўнага
мастацкага каледжа імя А.К. Глебава, навучэнцы якога выступілі
валанцёрамі і дапамаглі дзецям у стварэнні работ.
На здымку: на выставе.
