Беларусь і Аман адкрываюць новую старонку ўзаемадзеяння, сфарміравана
трывалая база для далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па многіх
напрамках. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Віктар
Каранкевіч на сустрэчы ў Савеце Міністраў з віцэ-прэм'ерам Султаната
Аман па пытаннях абароны Шыхабам бен Тарэкам бен Тэймурам Аль Саідам.
На здымку: у час сустрэчы.
