Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя "Марафон адзінства" праходзіць у Магілёве. У рамках акцыі ў цэхах прадпрыемстваў ААТ "Зеніт", ААТ "Магатэкс" і ААТ "Трансмаш" рэалізаваны праект "Разам працуем, разам спяваем!", які дае магчымасць работнікам прамысловасці зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі ў час канцэртнай праграмы.
На здымку: у час мерапрыемства на ААТ "Зеніт".