Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
09:47 13 снежня 2018

Канцэртам камернага аркестра завяршыўся фестываль імя Салярцінскага ў Віцебску

Урачыстае закрыццё ХХХ Міжнароднага музычнага фестывалю імя Салярцінскага прайшло 12 снежня пад гукі Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова. У праграме першага аддзялення - твор маладога беларускага кампазітара Канстанціна Яськова "Кросны Макошы" для народнага голасу, струнных, ударных і фартэпіяна. У другім прагучала музыка кампазітараў XIX-XX стагоддзяў А. Руселя, А. П'яцалы, Ф. Крайслера і П. Сарасатэ. У канцэрце прыняў удзел французскі скрыпач Франсуа Піно-Бенуа, нашчадак знакамітага роду.

Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама і Віцебская абласная філармонія.

На здымку: у час канцэрта.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі