У час "Марафону адзінства" ў падземным аддзяленні Рэспубліканскай бальніцы спелеалячэння ў Салігорску прайшоў канцэрт Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь. Бальніца з'яўляецца адзінай дзеючай установай у свеце, якая практыкуе немедыкаментозны метад лячэння з прымяненнем падземнай спелеатэрапіі ў калійных рудніках.
На здымку: у час канцэрта.