5 верасня ў Палацы культуры вобласці ў Магілёве далі старт XVIII фестывалю "Моладзь - за Саюзную дзяржаву". У гэтым годзе ён прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У час фестывалю адбудуцца конкурсы выканаўцаў маладзёжнай песні і харэаграфічных калектываў - усяго 230 удзельнікаў з усіх абласцей Беларусі і 20 рэгіёнаў Расіі.На здымку: у час мерапрыемства
