Фінальны этап рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў па хакеі з шайбай завяршыўся ў Гродне. За першае месца ў фінальным матчы барацьбу вялі Гродзенская і Магілёўская вобласці. Гаспадары пляцоўкі вырвалі перамогу ў саперніка. Магіляўчане ўступілі гродзенцам з лікам 3:5.
На здымку: у час матчу.