Мабільны комплекс па нарыхтоўцы крыві разгарнуўся каля будынка Міністэрства аховы здароўя да святкавання Сусветнага дня донара крыві. Выязную нарыхтоўку крыві арганізавала Міністэрства аховы здароўя сумесна з Беларускім Чырвоным Крыжам пры падтрымцы РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій. На працягу дня кожны жадаючы можа падысці і паўдзельнічаць у дабрачыннай здачы крыві.
На здымку: кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Аляксандр Багдановіч.