У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" 6 снежня маладыя работнікі пракуратуры прынялі прысягу. Даў наказ калегам на добрасумленную службу генеральны пракурор Андрэй Швед. На вернасць Беларусі і яе народу прысягнулі каля 50 пракурорскіх работнікаў з усіх рэгіёнаў краіны.На здымку: у час прысягі.
