Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
16:49 18 студзеня 2019

Каля 2,5 тыс. школьнікаў Брэсцкай вобласці сталі ўдзельнікамі "Снежнага снайпера"

У Баранавіцкім раёне 17-18 студзеня праходзіць абласны этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У гэтым этапе спаборніцтваў удзельнічаюць 19 каманд - прадстаўнікі раёнаў Брэсцкай вобласці. На лыжню ў аграгарадку Мір выйшлі 260 вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ад 10 да 15 гадоў - лепшыя з больш як 2,4 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прынялі ўдзел у стартах на раённых і мясцовых этапах.

Па выніках абласнога этапу будзе сфарміравана каманда з 24 лепшых спартсменаў-школьнікаў, якая прадставіць рэгіён на фінальных рэспубліканскіх спаборніцтвах.

На здымку: у час спаборніцтваў

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі