Вучні 5 "А" класа сярэдняй школы нумар 9 Пінска 19 кастрычніка сталі першымі наведвальнікамі абноўленага музея грошай у Нацыянальным банку. Пераможцаў конкурсу відэавіншаванняў да 25-годдзя беларускага рубля сустрэў асабіста старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур.
На здымку: Павел Калаур праводзіць экскурсію па Нацыянальным банку