Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання выбрана Наталля Качанава. Старшыня Савета Рэспублікі выбрана тайным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў у час першага пасяджэння першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання.
На здымку: старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання Сяргей Хаменка.