Сцяг Чацвер, 25 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:09 12 чэрвеня 2024

Ярка і з размахам. У Мінску далі старт трэцяму працоўнаму семестру

Ярка і з размахам. У Мінску далі старт трэцяму працоўнаму семестру Каля 5 тыс. удзельнікаў студэнцкіх атрадаў Мінска прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця трэцяга працоўнага семестра, прысвечанага Году якасці, якое адбылося на пляцоўцы перад Нацыянальным алімпійскім стадыёнам "Дынама". Перад пачаткам урачыстай часткі мерапрыемства па вул. Кірава ў бок галоўнай цэнтральнай аркі стадыёна "Дынама" прайшло маладзёжнае студатрадаўскае шэсце дэлегацый кожнага раёна Мінска. Старт трэцяга працоўнага семестра абазначылі традыцыйным націсканнем кнопкі ўрачыстага адкрыцця і выкананнем гімна беларускіх студэнцкіх атрадаў. Пасля завяршэння ўрачыстай часткі для моладзі прадрыхтавалі яркі open-air "Лета. Сонца. Студатрад", у рамках якога выступілі папулярныя беларускія выканаўцы.

На здымку: у час адкрыцця трэцяга працоўнага семестра.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі