Каля 5 тыс. удзельнікаў студэнцкіх атрадаў Мінска прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця трэцяга працоўнага семестра, прысвечанага Году якасці, якое адбылося на пляцоўцы перад Нацыянальным алімпійскім стадыёнам "Дынама". Перад пачаткам урачыстай часткі мерапрыемства па вул. Кірава ў бок галоўнай цэнтральнай аркі стадыёна "Дынама" прайшло маладзёжнае студатрадаўскае шэсце дэлегацый кожнага раёна Мінска. Старт трэцяга працоўнага семестра абазначылі традыцыйным націсканнем кнопкі ўрачыстага адкрыцця і выкананнем гімна беларускіх студэнцкіх атрадаў. Пасля завяршэння ўрачыстай часткі для моладзі прадрыхтавалі яркі open-air "Лета. Сонца. Студатрад", у рамках якога выступілі папулярныя беларускія выканаўцы.
На здымку: у час адкрыцця трэцяга працоўнага семестра.