Першасная медыцынская дапамога дазваляе комплексна вырашыць праблемы прафілактыкі, дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі да 80 працэнтаў ад агульнай колькасці пацыентаў. Фельчарска-акушэрскі пункт - важнейшае звяно ў сістэме аховы здароўя, якое забяспечвае доступ да медыцынскай дапамогі для жыхароў невялікіх населеных пунктаў. У сельскай мясцовасці працуюць стацыянарныя і перасовачныя ФАПы. Магдалінскі фельчарска-акушэрскі пункт УАЗ "Кобрынская ЦРБ" працуе з красавіка 1994 года. У зоне абслугоўвання ФАПа - два буйныя населеныя пункты: вёскі Магдалін і Барысава. Для медыцынскага абслугоўвання замацавана звыш 1,4 тыс. чалавек, з іх звыш 340 дзяцей. ФАП аснашчаны неабходным медыцынскім абсталяваннем, у ім функцыянуе аптэчны пункт. Магдалінскі ФАП - адзін з лепшых сярод фельчарска-акушэрскіх пунктаў.На здымку: у час прыёму ў Магдалінскім ФАПе УАЗ "Кобрынская ЦРБ".
