Сцяг Аўторак, 2 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:28 28 снежня 2022

Ісачанка пра акцыю "Нашы дзеці": дзіцяці важна верыць у казку і дабрыню

Важна, каб дзіця верыла ў казку і дабрыню, атрымлівала клопат і ўвагу. Такім меркаваннем аб значэнні рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка 28 снежня падчас губернатарскай ёлкі ў Палацы культуры вобласці.

Традыцыйная губернатарская ёлка сабрала каля 630 удзельнікаў з усёй вобласці. На свята прыехалі дзеці ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў, якія вызначыліся ў вучобе, творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах. Таксама на мерапрыемства запрошаны хлопчыкі і дзяўчынкі, якія праяўляюць актыўную жыццёвую пазіцыю. Кожнага чакаў вялікі салодкі падарунак і займальны інтэрактыўны навагодні паказ "Чароўныя сны", падрыхтаваны сіламі творчых калектываў Палаца культуры.

На здымку: падчас губернатарскай ёлкі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі