Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:06 10 студзеня 2020

Ірына Крыўко заняла 13-е месца ў спрынце на этапе КС па біятлоне ў Оберхофе

Спартсменка зборнай Беларусі Ірына Крыўко заняла 13-ю пазіцыю ў спрынце на чацвёртым этапе Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у нямецкім Оберхофе.

Ірына Крыўко адстала ад лідара гонкі на 1 мін. 44,6 сек. Першы результат паказала нарвежка Марце Олсбю-Ройселан, якая пераадолела дыстанцыю 7,5 км за 22 мін. 4,9 сек. На другой пазіцыі размясцілася немка Дэніз Херман (адставанне 33,1 сек.). Трэцяй стала францужанка Жулі Сімон (адставанне 47,4 сек.).

Біятланістка зборнай Беларусі Алена Кручынкіна стала 35-й, Ганна Сола - 54-й, Дзінара Алімбекава размясцілася на 86-м месцы.

На здымку: Ірына Крыўко

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі