З 29 верасня па 1 кастрычніка 2025 года ў Мінску ўпершыню праходзіць Міжнародная прамысловая выстаўка "ІНАПРАМ. Беларусь". Мерапрыемства сабрала вядучыя прамысловыя кампаніі і прадстаўнікоў урадаў краін ЕАЭС, СНД і іншых дзяржаў - усяго на мерапрыемстве прысутнічаюць госці з 24 краін. Шырокае прадстаўніцтва ад Расіі - каля 40 рэгіёнаў прысутнічаюць на выстаўцы. Больш за палову з іх - удзельнікі. Каля 20 дэлегацый прадстаўлены на ўзроўні першых асоб рэгіёнаў. Адным з ключавых элементаў прамысловага форуму з'яўляецца дзелавая праграма (пленарная і тэматычныя сесіі, круглыя сталы, сустрэчы).На здымку: у час работы секцыі "Тавар Саюзнай дзяржавы".
