Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
09:04 20 верасня 2022

Хакеісты "Шахцёра" пацярпелі першае паражэнне ў сезоне беларускай экстралігі

У цэнтральным матчы дня лідар турнірнай табліцы "Шахцёр" на выездзе сустракаўся з "Юнацтвам". Першая палавіна гульні прайшла пад дыктоўку сталічнага клуба: лік быў адкрыты ўжо на трэцяй мінуце, да перапынку гаспадары былі наперадзе 3:0, а ў пачатку наступнага перыяду перавага мінчан вырасла да чатырох шайбаў. За астатні час "гарнякі" змаглі адыграць толькі частку адставання, прапусціўшы яшчэ раз. Як вынік - 2:5, салігарчане церпяць першую няўдачу на старце чэмпіянату.

На здымку: у час гульні.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі