Шырокі спектр кітайскага медыцынскага абсталявання працуе ўжо ў нашай медыцыне, заявіў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў у час урачыстага адкрыцця выстаўкі кітайскага медыцынскага абсталявання ў індустрыяльным парку "Вялікі камень". З 24 па 26 верасня больш за 30 вядучых кітайскіх вытворцаў прадставяць на выстаўцы перадавое медыцынскае абсталяванне і тэхналогіі ў такіх галінах, як мінімальна інвазіўная хірургія, медыцынская візуалізацыя, радыетэрапія, інфекцыйны кантроль, афтальмалогія.
На здымку: на выстаўцы.