Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:15 06 кастрычніка 2022

Гомельскі мастацкі каледж падрыхтаваў больш за 750 спецыялістаў

Гомельскі дзяржаўны мастацкі каледж - альма-матар многіх беларускіх тварцоў. Ён быў адкрыты ў 1989 годзе. За гэты час дзякуючы калектыву высокакваліфікаваных выкладчыкаў, большасць якіх члены Саюза мастакоў і Саюза дызайнераў Беларусі, выпушчана больш за 750 спецыялістаў.

Сёння навучанне праходзяць амаль 180 навучэнцаў па трох спецыяльнасцях: "жывапіс", "дызайн" і "дэкаратыўна-прыкладное мастацтва". Кожная з іх запатрабавана ў маладых людзей.

Больш як 200 выпускнікоў скончылі або цяпер прадаўжаюць навучанне ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, многія атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў іншых ВНУ, у тым ліку замежных.

На здымку: Ульяна Яцэвіч і выкладчык Аляксандр Буланаў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі