Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:10 23 верасня 2025

"Гэта рэдкі выпадак 1943 года". Як прадстаўлены подзвіг беларуса ў музеі "Прарыў блакады Ленінграда"

"Гэта рэдкі выпадак 1943 года". Як прадстаўлены подзвіг беларуса ў музеі "Прарыў блакады Ленінграда" Удзельнікі міжнароднага медыятуру "Дарогамі Перамогі" пабывалі ў музеі-запаведніку "Прарыў блакады Ленінграда", які знаходзіцца на месцы прарыву блакаднага кальца, ажыццёўленага ў студзені 1943 года ў час ваеннай аперацыі "Іскра". У адным з двух размешчаных тут музеяў створана ўнікальная панарама, якая расказвае аб падзеях, што адбываліся на Неўскім пятачку. Адзін з эпізодаў гэтай панарамы прысвечаны беларусу Філімону Сакалову, які загінуў 17 лютага 1943 года. Пра лёс гэтага героя доўгі час нічога не было вядома. Яго астанкі знайшлі толькі ў 2013 годзе ў варонцы з астанкамі яшчэ двух байцоў. Апазнаць чырвонаармейца ўдалося па самаробным медальёне. Таксама журналісты інфармагенцтваў краін СНД азнаёміліся з экспазіцыяй Дзяржаўнага мемарыяльнага музея абароны і блакады Ленінграда. Блакада Ленінграда прадаўжалася 900 дзён - з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944-га. Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, горад выстаяў і паказаў яскравыя прыклады гераізму, самаахвярнасці і грамадзянскага абавязку. Прадстаўнікі СМІ ўсклалі кветкі да падножжа манумента Маці-Радзімы на Піскароўскіх мемарыяльных могілках, дзе ў 186 брацкіх магілах пахаваны 420 тыс. жыхароў горада, якія загінулі ад голаду, бамбёжак і абстрэлаў, а таксама 70 тыс. воінаў, якія абаранялі горад на Няве.

На здымку: музей-панарама "Прарыў".
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі