Тое, што адбываецца на граніцы з Літвой, - неяк не па-чалавечы. Такім
меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся вадзіцель велікагруза
Фізулі Набіеў, які чакае ўезду ў пункце пропуску "Каменны Лог". Пасля пасяджэння Камісіі па нацыянальнай бяспецы, якое адбылося 27
кастрычніка, у Літве заявілі, што краіна бестэрмінова закрые граніцу з
Беларуссю. Адзначалася, што абмежаванні не будуць распаўсюджвацца на
дыпламатаў і дыпламатычную пошту. Акрамя таго, грамадзянам Літвы і краін
ЕС будзе дазволены ўезд з Беларусі. Таксама закрыццё граніцы з
Беларуссю не паўплывае на падарожнікаў, якія едуць транзітам у
Калінінградскую вобласць Расіі і з яе. Увесь астатні рух будзе закрыты.
На здымку: абстаноўка ў пункце пропуску "Каменны Лог".
