Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:15 19 лютага 2018

Гашэнне паштовай маркі да 100-годдзя Узброеных Сіл адбылося ў Мінску

Цырымонія афіцыйнага гашэння паштовай маркі "100 гадоў Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь" адбылася 19 лютага ў Цэнтральным доме афіцэраў.

Спецыяльны паштовы праект, які складаецца з мастацкай паштовай маркі, канверта "Першы дзень" і спецыяльнага памятнага штэмпеля, падрыхтаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі, РУП "Белпошта" ў цесным узаемадзеянні з Міністэрствам абароны. У цырымоніі гашэння прынялі ўдзел міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў і міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.

На здымку: міністр абароны Андрэй Раўкоў і міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі