Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
16:53 05 лістапада 2018

Гарадскую залу лёгкай атлетыкі адкрылі ў Пінску пасля капрамонту

У Пінску 5 лістапада адбылася цырымонія адкрыцця пасля рэканструкцыі залы лёгкай атлетыкі.

Значны для горада аб'ект амаль паўтара года таму быў пастаўлены на капітальны рамонт. Спецыялісты замянілі вокны і дзверы, была закуплена сантэхніка, адрамантаваны душавыя. Таксама праведзена перападключэнне сістэм ацяплення і водазабеспячэння да гарадской сеткі. З мясцовага бюджэту на рэканструкцыю будынка накіравана каля Br283 тыс. Адкрыццё залы лёгкай атлетыкі стала падарункам юным спартсменам напярэдадні 7 лістапада.

На здымку: у час першай трэніроўкі ў зале.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі