Мінскі гарадскі адукацыйны форум педагагічных работнікаў "Якасць адукацыі сёння - паспяховая будучыня заўтра" прайшоў 23 жніўня на базе Мінскага гарадскога Палаца культуры. Мэта мерапрыемства - аналіз работы сталічнай сістэмы адукацыі за мінулы навучальны год, вызначэнне прыярытэтных напрамкаў удасканалення адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, пастаноўка задач на новы 2024/25 навучальны год.
На здымку: на выстаўцы.