Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час афіцыйнага візіту ў
Гавану ўсклаў вянок да мемарыяла нацыянальнага героя Кубы Хасэ Марці. Мемарыял размешчаны ў цэнтры плошчы Рэвалюцыі ў Гаване. Помнік
з'яўляецца самым высокім збудаваннем у сталіцы, яго вышыня складае 142
м. Хасэ Марці - кубінскі паэт, пісьменнік, публіцыст, перакладчык,
філосаф і рэвалюцыянер, лідар вызваленчага руху Кубы ад Іспаніі.
На здымку: у час цырымоніі ўскладання.