
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прадставіў у Казані беспілотны трактар МТЗ. КФУ-МТЗ-112 высокай ступені аўтаматызацыі распрацаваны цэнтрам "Спецыяльная робататэхніка і штучны інтэлект" Інстытута вылічальнай матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій Казанскага федэральнага ўніверсітэта сумесна з ТАА "ТПК МТЗ-Татарстан" у рамках праграмы стратэгічнага акадэмічнага лідарства Казанскага федэральнага ўніверсітэта.
На здымку: прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка прадставіў беспілотны трактар МТЗ (КФУ-МТЗ-112).