Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведвае археалагічны комплекс на рацэ Менка. Раскопкі на Менцы - нацыянальны археалагічны праект, менавіта тут
праводзіліся самыя маштабныя даследаванні ў краіне. Было выдзелена
мэтанакіраванае фінансаванне, аказана падтрымка на ўсіх узроўнях. У
рабоце вучоным дапамагала вялікая колькасць валанцёраў. Адна з важнейшых
задач па Менцы - музеефікацыя комплексу і стварэнне на яго базе
гісторыка-культурнага запаведніка або археалагічнага музея пад адкрытым
небам.
На здымку: у час наведвання археалагічнага комплексу на Менцы.