Мэтавая задача для СЗАТ "БЕЛДЖЫ" - выпуск да 100 тыс. аўтамабіляў у год. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час наведвання завода. Прэм'еру прадставілі найноўшыя аўтамабілі Geely Atlas і Okavango, а таксама электрамабіль Х5, які плануецца паставіць на выпуск з другога паўгоддзя 2025 года.
На здымку: на вытворчасці.