Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
08:27 03 сакавіка 2021

Футбалісты "Шахцёра" ўпершыню сталі ўладальнікамі Суперкубка Беларусі

Футбалісты салігорскага "Шахцёра" ўпершыню сталі ўладальнікамі Суперкубка Беларусі.

2 сакавіка ў паядынку за першы трафей новага сезона на полі ФК "Мінск" чэмпіёны краіны адолелі ўладальніка Кубка барысаўскі БАТЭ ў серыі пасляматчавых пенальці. У першым тайме перавага была на баку барысаўчан, салігорскія футбалісты адказвалі вострымі контратакамі, але нікому не ўдалося дабіцца поспеху. Пасля перапынку "Шахцёр" стаў дзейнічаць больш агрэсіўна, прымусіўшы барысаўчан абараняцца. Аднак у асноўны час лік так і не быў адкрыты - нічыя 0:0. У серыі пасляматчавых пенальці поспех быў на баку "Шахцёра" - 5:4.

На здымку: падчас матчу.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі