Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
09:12 22 мая 2020

Футбалісты "Нёмана" атрымалі валявую перамогу над "Тарпеда-БелАЗам" у 10-м туры чэмпіянату Беларусі

Футбалісты гродзенскага "Нёмана" абыгралі жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" з лікам 3:1 у дамашнім матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі. У першай палавіне сустрэчы ў Гродне сапернікі абмяняліся галамі - на 10-й хвіліне Дзмітрый Юсаў вывеў гасцей наперад, а незадоўга да перапынку Глеб Расадкін аднавіў парытэт. Пасля перапынку гаспадары дзейнічалі значна мацней і яшчэ двойчы трапілі ў вароты тарпедаўцаў пасля ўдараў Валерыя Жукоўскага (з пенальці) і Зорана Марушыча. Да гэтага "Нёман"прайграў дзве сустрэчы запар, а жодзінцы не ведалі паражэнняў у шасці турах запар.

На здымку: у час гульні.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі