Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
08:55 06 ліпеня 2020

Футбалісты "Мінска" і "Белшыны" згулялі ўнічыю ў чэмпіянаце Беларусі

На футбольным чэмпіянаце Беларусі 5 ліпеня завяршылася праграма 16-га тура. Футбалісты "Мінска" на полі сталічнага стадыёна "Трактар" згулялі ўнічыю з аўтсайдарам турніру бабруйскай "Белшынай" - 2:2. На 17-й мінуце сустрэчы гаспадароў вывеў наперад Аляксандр Васільеў, які рэалізаваў пенальці. Праз 15 мінут Даніла Нячаеў зраўнаваў лік, а на 56-й мінуце гульні Раман Грыбоўскі забіў другі мяч у вароты гасцей. Незадоўга да заканчэння сустрэчы бразільскі легіянер "Белшыны" Нівалда ўстанавіў канчатковы рэзультат.

На здымку: у час гульні.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі