Магілёў прымае рэспубліканскія спаборніцтвы па настольным тэнісе "Кубак надзей" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. 23 мая на базе Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту адбыўся фінальны этап спаборніцтваў. Усяго ўдзел у турніры прынялі больш за 100 хлопчыкаў і дзяўчынак 2014 года нараджэння і малодшых з усіх куткоў краіны.
На здымку: у час спаборніцтваў.