Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:32 21 лютага 2020

Фестываль "Каложскі Благавест" праходзіць у Гродне

Конкурсныя выступленні міжнароднага фестывалю праваслаўных спеваў "Каложскі Благавест" праходзяць 20-21 лютага ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гродна. У бягучым годзе фестываль стаў рэкордным па колькасці краін-удзельніц. Творчую справаздачу прадставяць 37 хароў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Сербіі, Румыніі, Узбекістана. Упершыню ў Гродне выступаюць калектывы з Фінляндыі, Нідэрландаў і Эстоніі. Фестываль праводзіцца Гродзенскай праваслаўнай епархіяй сумесна з упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама.

На здымку: рэгент хору храма ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых (Гродна) дырэктар фестывалю "Каложскі Благавест" Наталля Гаплічнік.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі