У Гродне адбыўся абласны этап 14-га сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі". Удзел у абласной выстаўцы-прэзентацыі прынялі лепшыя маладзёжныя праекты рэгіёна з ліку пераможцаў занальных этапаў. Усяго іх было больш за 100, 13 лютага аўтары прадставілі лепшыя 33 праекты.На здымку: у час мерапрыемства.
