65 гадоў таму, 4 снежня 1959 года, адкрыў свае дзверы для першых наведвальнікаў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Музей размешчаны ў будынку, дзе жыў з сям'ёй і працаваў народны паэт Беларусі Якуб Колас з канца 1944-га па дзень смерці 13 жніўня 1956 года. Двухпавярховы дом і прылеглы да яго сад плошчай 0,4 га, дзе захаваліся дрэвы, пасаджаныя песняром, размешчаны на тэрыторыі Акадэміі навук Беларусі.
На здымку: у музеі.