20 сакавіка на касмадроме Байканур працавала Дзяржаўная камісія па зацвярджэнні асноўнага і дубліруючага экіпажаў касмічнага карабля "Саюз МС-25". Дзяржаўная камісія зацвердзіла асноўны экіпаж у складзе касманаўта "Раскосмасу" Алега Навіцкага, удзельніцы касмічнага палёту беларускі Марыны Васілеўскай і астранаўта НАСА Трэйсі Дайсан, а таксама дубліруючы экіпаж у складзе касманаўта "Раскосмасу" Івана Вагнера, удзельніцы касмічнага палёту беларускі Настассі Лянковай і астранаўта НАСА Дональда Пеціта.
На здымку: касманаўт НАСА Трэйсі Дайсан, касманаўт "Раскосмасу" Алег Навіцкі, удзельніца касмічнага палёту беларуска Марына Васілеўская.