
Дзіцячая навукова-касмічная лабараторыя з'явілася ў Бабруйску. Гэта праект аддзела тэхнічнай творчасці Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска. Яго запусцілі ў час работы летняга аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Сузор'е". Лабараторыя працуе па трох напрамках: інжынернае макетаванне, астрафізіка, экасістэмы. Кожны дзень для дзяцей ствараюць розныя заданні, задаюць тэматыку, дзе яны даведваюцца шмат новага пра космас, яго пабудовуі механіку, пра касмічныя навукі і тэхналогіі. Складаныя, на першы погляд, тэмы, падаюцца праз займальныя гульні, квесты, спартыўныя і інтэлектуальныя спаборніцтвы. У час правядзення лабараторных работ дзеці вывучаюць умовы вырошчвання раслін, будуць займацца макетаваннем і распрацоўкай мадэлей касмічных апаратаў і многім іншым.
На здымку: у час заняткаў у дзіцячай навукова-касмічнай лабараторыі.