80 дзяцей з Магадана аздараўляюцца ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Пціч" у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. У здраўніцы ўпершыню прымаюць дэлегацыю з гэтага рэгіёна Расіі. Пераадолеўшы больш за 10 тысяч кіламетраў дарогі, хлопчыкі і дзяўчынкі 7-17 гадоў праходзяць індывідуальна падабраны кожнаму з іх курс. Таксама адпачывальнікі з задавальненнем асвойваюць новыя для іх віды рукадзелля. У праграме - экскурсіі ў Брэсцкую крэпасць і Нацыянальны парк "Прыпяцкі".
На здымку: дзеці з Магаданскай вобласці.