
Удзельнікі міжнароднага аўтавелапрабегу, прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прыбылі ў Беларусь. Ініцыятарамі маштабнага мерапрыемства стала спартыўнае таварыства "Дынама". Аўтапрабег стартаваў 17 чэрвеня ў Маскве. Яго шлях праходзіць праз гарады, кожны з якіх пакінуў глыбокі след у гісторыі Вялікай Айчыннай: Масква - Валакаламск - Ржэў - Вязьма - Смаленск - Віцебск - Магілёў - Мінск - Хатынь - Гродна - Брэст - Мінск - Масква.
На здымку: у час мерапрыемства на плошчы Перамогі ў Віцебску.