Сюды прыязджаюць людзі не толькі з Беларусі, але і з далёкіх краін за малітвай, дапамогай і атрымліваюць яе. Свята-Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр - адзін з галоўных цэнтраў беларускага праваслаўя і буйнейшы ў краіне архітэктурны ансамбль XVII-XVIII стагоддзяў. Ён мае статус мітрапаліцкага, з'яўляецца самы вялікім мужчынскім манастыром у Беларусі. У комплексе прайшла маштабная рэстаўрацыя. Нядаўна ў гістарычным будынку былога архірэйскага дома адкрыўся музей, экспазіцыя якога расказвае пра зараджэнне праваслаўя на беларускіх землях. Пры манастыры таксама дзейнічае Мінская духоўная семінарыя - старэйшая духоўная ўстанова Беларусі, якой у бягучым годзе споўнілася 240 гадоў. Жыровіцкі манастыр, які мае шматвяковую гісторыю, - адзін з праваслаўных духоўных цэнтраў Беларусі. Цэнтры прыцягнення для ўсіх рэлігійных канфесій прапанаваў стварыць у краіне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 лютага 2025 года на сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій.На здымку: Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр.
