
23 сакавіка ў Лунінцы здалі ў эксплуатацыю 72-кватэрны дом для ваеннаслужачых новага зенітнага ракетнага палка. Будаўніцтва дазволіла забяспечыць арэндным жыллём усіх жадаючых ваеннаслужачых. Навасёлам дзевяціпавярховага дома ўручылі ключы ад кватэр. Такое жыллё маюць намер будаваць і ў іншых рэгіёнах Брэсцкай вобласці.
На здымку: у час цырымоніі ўручэння ключоў ад новых кватэр.