ЗАТ "Добрушскі фарфоравы завод" - легендарнае прадпрыемства, па прадукцыі якога пра Беларусь ведаюць у самых розных кутках свету. Адзіны вытворца фарфоравага посуду ў краіне і адзін з пяці - на постсавецкай прасторы. Фарфоравыя талеркі, чайнікі, кубкі, сподкі і сервізы ў Добрушы вырабляюць трыма вядомымі спосабамі - метадам пластычнага фармавання ў гіпсавыя формы, ліцця і прасавання. 56 працэнтаў прадукцыі адпраўляецца за мяжу - гэта ў асноўным Расія, Азербайджан, Казахстан, а таксама Чэхія і Францыя. У прадпрыемства ёсць фірменныя магазіны ў Гомелі, Брэсце, Віцебску і два ў Мінску.На здымку: на вытворчасці.
