Першая трэніроўка паветранага парада праходзіць сёння ў небе над Мінскім морам. 30 паветраных суднаў Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны Беларусі (11 верталётаў і 19 самалётаў) і восем верталётаў Паветрана-касмічных сіл Расіі праляцяць над Заслаўскім вадасховішчам. Паветраныя судны ў небе над сталіцай пілатуюць лепшыя ваенныя лётчыкі Беларусі.
На здымку: у час трэніроўкі парада.