Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
14:23 06 лістапада 2025

Для будучых чэмпіёнаў. У Лескаўцы Мінскага раёна адкрылі ФАК "Імпульс Драйв"

Для будучых чэмпіёнаў. У Лескаўцы Мінскага раёна адкрылі ФАК "Імпульс Драйв" У Мінскім раёне 6 лістапада адкрыўся новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Імпульс Драйв". Важны аб'ект з'явіўся ў вёсцы Лескаўка Бараўлянскага сельсавета. Комплекс мае выдатную базу як для аматараў фізкультуры, так і для тых, хто працуе на ніве вялікага спорту. Трохпавярховы спартыўны аб'ект уключае басейн на пяць дарожак па 25 м, дзіцячы басейн-ванну, для рэлаксу прадугледжана саўна з купеллю і джакузі. У яго структуры некалькі залаў: вялікая спартыўная для гульнявых відаў, залы для фітнесу і ўсходніх адзінаборстваў, трэнажорная і зала для тэніса, а таксама буфет з відэазонай для прагляду матчаў.

На здымку: у час наведвання ФАК "Імпульс Драйв".
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі