Дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу выбралі 3 красавіка на сесіі Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў. Брэсцкую вобласць на УНС прадставяць 52 дэпутаты. З іх дзесяць вылучаны ад абласнога Савета, 21 - ад раённых і гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) саветаў дэпутатаў, 21 - ад сельскіх і гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання) саветаў дэпутатаў.
На здымку: у час сесіі Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.