У рамках падрыхтоўкі і правядзення XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі Віцебск наведвае дэлегацыя Апарату Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі на чале з першым намеснікам кіраўніка Апарату Віталем Семікіным. 26 сакавіка члены дэлегацыі наведалі Летні амфітэатр у Віцебску, медыцынскі ўніверсітэт, азнаёміліся з ходам рэканструкцыі канцэртнай залы "Віцебск".
На здымку: у час наведвання Летняга амфітэатра ў Віцебску.