Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі - буйнейшы тэатр краіны. У 2023 годзе ён адзначыў 90-гадовы юбілей. 10 сакавіка 1939 года адкрыты новы ўласны будынак тэатра, які пабудаваны па праекце вядомага архітэктара І.Лангбарда. Пасля вайны значна пашкоджаны будынак практычна аднаўлялі нанава. 8 сакавіка 2009 года Вялікі тэатр адкрыўся пасля рэканструкцыі, якая доўжылася больш за тры гады. У дзень адкрыцця будынка 85 гадоў таму на сцэне прадставілі прэм'еру - оперу Яўгена Цікоцкага "Міхась Падгорны". Сёння ў рэпертуары Вялікага тэатра Беларусі - каля 90 опер і балетаў (нацыянальныя спектаклі, шэдэўры сусветнай класікі, сучасныя пастаноўкі).
На здымку: у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі.